Аб спрашчэнні парадку прадастаўлення маёмасці сельскагаспадарчым арганізацыям
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка падпісаў Указ № 129 "Аб спрашчэнні парадку прадастаўлення маёмасці сельскагаспадарчым арганізацыям".
Дакументам прадугледжана, што юрыдычныя асобы маюць права прадастаўляць у бязвыплатнае карыстанне сельгасарганізацыям рухомую маёмасць без пакрыцця налічанай амартызацыі, расходаў на ўтрыманне, эксплуатацыю, капітальны і бягучы рамонт гэтай маёмасці. Яны таксама могуць спісваць суму астаткавага кошту бязвыплатна перадаваемай маёмасці і расходаў, звязаных з яе перадачай, за кошт дабавачнага капіталу і неразмеркаванага прыбытку (непакрытай страты).
Згодна з Указам прыняцце рашэнняў аб прадастаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі сельгасарганізацыям магчыма дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі - без атрымання адпаведнай згоды, а гаспадарчымі таварыствамі - незалежна ад іх фінансавага выніку ў выпадку аказання такой дапамогі ў выглядзе рухомай маёмасці.