Аб устанаўленні юбілейнага медаля
Заснаваны юбілейны медаль "170 год пажарнай службе Беларусі". Адпаведны Указ № 202 падпісаў 4 ліпеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
На вонкавым баку медаля на фоне прамянёў, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра, размешчана выява старажытнай пажарнай каскі, пакладзенай на сякеру і пажарны ствол. У верхняй частцы знаходзіцца стужка з надпісам "170 год", у ніжняй - "Пажарнай службе Беларусі".
Юбілейным медалём будуць узнагароджваць работнікаў і грамадзянскі персанал органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферах абароны насельніцтва і тэрыторыі Беларусі ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнне пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны, за ўзаемадзеянне дзяржорганаў і іншых арганізацый з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях.