Аб спецыялізаваных ліцэях Міністэрства ўнутраных спраў

Указ № 197 ад 28 чэрвеня 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 197 "Аб спецыялізаваных ліцэях Міністэрства ўнутраных спраў".

У мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў кіраўнік дзяржавы пастанавіў стварыць Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй МУС.

Міністэрству ўнутраных спраў даручана да 1 мая 2024 года зацвердзіць статут, структуру, колькасць і штатны расклад ліцэя, да 1 ліпеня 2024 года - ажыццявіць прыём навучэнцаў і з 1 верасня арганізаваць адукацыйны працэс.