Аб праекце міжнароднага дагавора
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 мая падпісаў указы № 166 і № 167, якімі адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў праекты пратаколаў аб унясенні паправак у міжурадавыя пагадненні Беларусі і Расіі ад 25 лістапада 2011 года.
Адобраны праект пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на яе тэрыторыі, а таксама праект пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз".
Урад Беларусі ўпаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праектах пратаколаў, унясенне ў іх змяненняў, якія не маюць прынцыповага характару, і падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобраных праектаў.
-
Спампаваць 167uk.pdf62 Кб