Аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў Указ № 109 "Аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы", якім комплексна скарэкціраваны Указ ад 28 чэрвеня 2019 года № 252. Дакумент прадугледжвае размежаванне функцый і абавязкаў дзяржветслужбы, а таксама замацоўвае яе адказнасць.
Указам устаноўлена дакладная падпарадкаванасць органаў і арганізацый дзяржветслужбы Дэпартаменту ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.
Пашыраны паўнамоцтвы кіраўніцтва дэпартамента. Дырэктар дэпартамента - намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання (галоўны ветурач Рэспублікі Беларусь - галоўны дзяржветінспектар Рэспублікі Беларусь) надзяляецца правам выдаваць абавязковыя для выканання пісьмовыя ўказанні ў галіне забеспячэння ветэрынарнага парадку, прымаць рашэнне аб прыпыненні выдачы ветэрынарных дакументаў спецыялістамі ў галіне ветэрынарыі, уносіць абавязковыя для разгляду патрабаванні аб дысцыплінарнай адказнасці і адхіленні ад работы галоўных ветурачоў абласцей і раёнаў, узгадняць адпаведныя кадравыя рашэнні на рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях.
Акрамя таго, пашыраны паўнамоцтвы кіраўнікоў ветэрынарнай службы абласцей і раёнаў. Яны надзяляюцца правамі, аналагічнымі паўнамоцтвам дэпартамента, у межах сваіх тэрыторый.
Дэталізаваны функцыі па ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду. Акцэнт зроблены на правядзенні мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару з выкарыстаннем чэк-лістоў (кантрольных спісаў пытанняў).
Указам устаноўлена персанальная адказнасць кіраўнікоў дзяржаўнай ветслужбы на рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях за эфектыўнасць іх дзейнасці.
Спампаваць 109uk.pdf
21 Мб