Аб арганізацыі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі
Указ № 101 ад 12 красавіка 2023 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў Указ № 101 "Аб арганізацыі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі", накіраваны на забеспячэнне функцыянавання сістэмы даўгачаснага захоўвання і пахавання такіх адходаў.
Указ вызначае крыніцы фінансавання дзейнасці спецыяльна ўпаўнаважанай арганізацыі - нацыянальнага аператара па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі, а таксама генеральную праектную арганізацыю па навуковым суправаджэнні работ па праектаванні і збудаванні аб'ектаў абыходжання з радыеактыўнымі адходамі.
Спампаваць 101uk.pdf
262 Кб