Падпісаны Указ аб арганізацыі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў Указ № 101 "Аб арганізацыі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі", накіраваны на забеспячэнне функцыянавання сістэмы даўгачаснага захоўвання і пахавання такіх адходаў.

    Указ вызначае крыніцы фінансавання дзейнасці спецыяльна ўпаўнаважанай арганізацыі - нацыянальнага аператара па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі, а таксама генеральную праектную арганізацыю па навуковым суправаджэнні работ па праектаванні і збудаванні аб'ектаў абыходжання з радыеактыўнымі адходамі.