Аб заахвочванні

Распараджэнне № 152рп ад 15 ліпеня 2021 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 15 ліпеня падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У адпаведнасці з гэтым рашэннем 1013 чалавек, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе і навуковай дзейнасці, заахвочваюцца грашовымі прэміямі на суму амаль Br160 тыс. 

У прыватнасці, грашовымі заахвочваннямі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду адзначаны 9 пераможцаў міжнародных навуковых турніраў (траім з іх аказана матэрыяльная дапамога), прэміраваны 1001 пераможца рэспубліканскіх прадметных алімпіяд і конкурсаў.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей, паспяховай вучобы і навуковай дзейнасці.