Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне (РГА) "Белая Русь"
"Створаная па народнай ініцыятыве, "Белая Русь" стала сапраўды масавым рухам, адным са стаўпоў грамадзянскай супольнасці, ядром здаровых і канструктыўных сіл нашай краіны".

Па ініцыятыве грамадскасці ў 2004 годзе ў Гродне зарадзіўся масавы патрыятычны рух "Белая Русь". У чэрвені 2007 года да ідэалагічнага праекта далучыліся ўсе вобласці і г.Мінск. Пачалася падрыхтоўка да стварэння РГА "Белая Русь".
Устаноўчы з’езд аб’яднання прайшоў 17 лістапада 2007 года. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала РГА "Белая Русь" 11 снежня 2007 года, а афіцыяльны геральдычны сімвал аб’яднання – 15 жніўня 2008 года.
У кастрычніку 2008 года пачаў работу афіцыйны сайт. У 2018 годзе зацверджана вышэйшая ўзнагарода аб’яднання - узнагародны "Знак Гонару".
Асноўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць РГА "Белая Русь", з’яўляюцца Статут і Праграма. Вышэйшы орган аб’яднання – З’езд, пастаянна дзеючы кіруючы орган – Рэспубліканскі Савет. Арганізацыйныя структуры створаны ва ўсіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках краіны.
Сваёй асноўнай мэтай аб'яднанне лічыць пабудову незалежнай, моцнай і працвітаючай Беларусі шляхам кансалідацыі грамадства і ўсіх канструктыўных сіл на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, культурных традыцый, агульнага разумення яго гістарычнага лёсу і імкнення да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.
"Белая Русь", з'яўляючыся грамадскім аб'яднаннем, не канцэнтруецца на барацьбе за ўладу, што дае магчымасць успрымаць усе працэсы вачамі простага чалавека і аналізаваць іх з дзяржаўных пазіцый.
Ажыццяўляючы асноўныя палажэнні Праграмы, РГА "Белая Русь" садзейнічае:
- пабудове ў Рэспубліцы Беларусь грамадства, у якім гарантуецца сацыяльная справядлівасць;
- стварэнню палітычных, эканамічных і сацыяльных умоў для рэальнага ўдзелу грамадзян у кіраванні справамі дзяржавы і грамадства;
- забеспячэнню сацыяльнай бяспекі насельніцтва краіны, законных правоў і свабод грамадзян, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
На сучасным этапе аб'яднанне вызначае для сябе наступныя прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:
- фарміраванне палітычнай культуры і палітычнай свядомасці грамадзян;
- садзейнічанне развіццю грамадзянскай супольнасці і канструктыўных ініцыятыў;
- пазіцыянаванне Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.
Дыялогавыя пляцоўкі РГА "Белая Русь" сталі значнай часткай культуры беларускага грамадства, дзе абмяркоўваюцца заканадаўчыя навацыі і актуальныя пытанні грамадска-палітычнага парадку дня. Задача такіх сустрэч - пачуць меркаванне кожнага грамадзяніна.
"Белая Русь" ўключана ў палітычнае жыццё краіны з моманту ўтварэння. Аб'яднанне ўдзельнічае ва ўсіх кампаніях па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Грамадскія прыёмныя "Белай Русі" ў такія перыяды становяцца перадвыбарнымі штабамі кандыдатаў, якія падтрымліваюцца аб'яднаннем.
Шырокая лінейка праектнай дзейнасці аб'яднання ахоплівае ўсе сферы жыцця грамадства і актыўна рэалізуе грамадзянскія ініцыятывы.
У міжнародным супрацоўніцтве "Белая Русь" падтрымлівае геапалітычную стратэгію, якая ажыццяўляецца палітычным кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь і арыентавана на актывізацыю ўзаемадзеяння з краінамі, якія займаюць канструктыўную пазіцыю да ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі. Дыпламатычная палітыка нашага аб'яднання будуецца на прынцыпах умацавання міжнароднай стабільнасці, узаемаразумення паміж народамі, захавання дружалюбнага і партнёрскага супрацоўніцтва паміж краінамі.
"Белая Русь" паступальна працуе над пашырэннем міжнароднага супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю замежных краін, якія займаюць канструктыўную пазіцыю ў адносінах да Рэспублікі Беларусь. У міжнароднай дзейнасці найбольш прыярытэтным напрамкам з'яўляецца супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.