Міністэрства юстыцыі

Агульная інфармацыя

Міністэрства юстыцыі − рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы юстыцыі, у тым ліку дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы архіўнай справы і справаводства.

Асноўныя задачы

  • удзел у прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці Прэзідэнта, Нацыянальнага сходу і Савета Міністраў, забеспячэнне скаардынаванасці нарматворчай дзейнасці ва Урадзе;
  • абавязковая юрыдычная экспертыза нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Нацыянальнай акадэміі навук, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама;
  • рэгуляванне натарыяльнай дзейнасці і кіраўніцтва натарыятам у Рэспубліцы Беларусь, кантроль за выкананнем натарыусамі, Беларускай натарыяльнай палатай, яе арганізацыйнымі структурамі заканадаўства аб натарыяце;
  • кіраўніцтва рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
  • дзяржаўная рэгістрацыя палітычных партый, рэспубліканскіх прафесійных саюзаў, міжнародных і рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый;
  • каардынацыя дзейнасці рэгіструючых органаў у сферы дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў (за выключэннем рэгістрацыі і ліквідацыі банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, страхавых арганізацый, страхавых брокераў, аб’яднанняў страхоўшчыкаў);
  • вядзенне Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • вядзенне Рэестра трацейскіх суддзяў і пастаянна дзеючых трацейскіх судоў;
  • матэрыяльна-тэхнічнае, фінансавае, арганізацыйнае і кадравае забеспячэнне органаў прымусовага выканання, павышэнне кваліфікацыі кадраў гэтых органаў;
  • ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці па арганізацыі работы з электроннымі дакументамі;
  • арганізацыя і развіццё сістэмы юрыдычных паслуг і медыяцыі;
  • прадстаўленне ў межах сваёй кампетэнцыі інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнародным узроўні.

Месцазнаходжанне:

220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10

Афіцыйны сайт:

www.minjust.gov.by