Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей
Агульная інфармацыя
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і яго апарат - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які каардынуе дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання рэспублікі і ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў сферы міжнацыянальных і міжканфесійных адносін у краіне.
Законам "Аб беларусах замежжа" на Упаўнаважанага таксама ўскладзены шэраг задач па ўзаемадзеянні з суайчыннікамі за мяжой.
Асноўныя задачы
- удзел у распрацоўцы і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў этнаканфесійнай сферы;
- забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду веравызнання, абароны іх правоў і інтарэсаў незалежна ад адносін да рэлігіі і рэлігійнай прыналежнасці, а таксама права на свабоду аб’яднання ў рэлігійныя арганізацыі;
- кантроль дзейнасці рэлігійных арганізацый у частцы выканання iмi заканадаўства аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях, а таксама іх статутаў;
- разгляд пытанняў, якія ўзнікаюць у сферы ўзаемаадносін дзяржавы і рэлігійных арганізацый, дзяржавы і грамадскіх аб’яднанняў грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей;
- ахова і садзейнічанне ў рэалізацыі правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь розных нацыянальнасцей у сферах культуры, адукацыі, мовы, інфармацыйнага забеспячэння, аказанне дапамогі ў асветнай дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей;
- арганізацыя садзейнічання і дапамогі ў задавальненні нацыянальна-культурных патрэбнасцей беларусаў і выхадцаў з Беларусі, якія пражываюць за мяжой, умацаванні іх сувязей з Беларуссю.
Месцазнаходжанне:
220029, г. Мінск, вул. Камуністычная, 11