Развіццё канкурэнцыі, антыманапольная дзейнасць

Дзяржаўная палітыка ў сферы развіцця канкурэнцыі накіравана на процідзеянне манапалістычнай дзейнасці і нядобрасумленнай канкурэнцыі, забеспячэнне ўмоў для развіцця канкурэнцыі, стварэння і эфектыўнага функцыянавання таварных рынкаў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2016 г. № 188 “Аб органах антыманапольнага рэгулявання і гандлю” створаны адзіны антыманапольны орган ‒ Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з тэрытарыяльнымі органамі ў абласцях і г. Мінску, якія ўваходзяць у яго сістэму.

Антыманапольны орган ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі:

  • кантроль за выкананнем антыманапольнага заканадаўства;
  • выяўленне парушэнняў антыманапольнага заканадаўства, прыняцце мер па процідзеянні манапалістычнай дзейнасці, нядобрасумленнай канкурэнцыі, іншым парушэнням антыманапольнага заканадаўства;
  • садзейнічанне развіццю канкурэнцыі.

За 2024 год разгледжана 297 зваротаў у сферы антыманапольнага рэгулявання.

Па выніках антыманапольных расследаванняў у 2024 годзе складзена 29 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, сума штрафных санкцый склала прыкладна Br6,2 млн.

Для ацэнкі ўзроўню манапалізацыі ў 2024 годзе праведзены аналіз стану канкурэнцыі на 24 таварных рынках. Па яго выніках у Дзяржаўны рэестр суб'ектаў гаспадарання, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках, уключана 64 суб'екты, выключана - 10, у Дзяржаўны рэестр суб'ектаў натуральных манаполій уключана 14 суб'ектаў, выключана - 5.