Грашова-крэдытная палітыка

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Грашова-крэдытная палітыка ‒ гэта сукупнасць мерапрыемстваў, якія праводзіць Нацыянальны банк для падтрымання  стабільнасці цэн  у мэтах садзейнічання ўстойліваму і збалансаванаму развіццю эканомікі.

Працэнтная палітыка рэалізуецца пры дапамозе ўстанаўлення стаўкі рэфінансавання. Рашэнні аб узроўні стаўкі рэфінансавання прымаюцца Праўленнем Нацыянальнага банка.

Рэалізацыя курсавой палітыкі ажыццяўляецца ў рэжыме плаваючага курса. Нацыянальны банк не ўстанаўлівае якія-небудзь мэты па ўзроўні курса або тэмпах яго змянення. Дынаміка курса беларускага рубля фарміруецца пад уздзеяннем рыначных сіл ‒ суадносін попыту на замежную валюту і яе прапанавання на ўнутраным валютным рынку.