Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Служба бяспекі Прэзідэнта створана на базе ўпраўлення аховы і групы "Альфа" Камітэта дзяржаўнай бяспекі, а таксама Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай аховы Міністэрства ўнутраных спраў 25 кастрычніка 1994 года спецыяльным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя задачы
- забеспячэнне бяспекі вышэйшых службовых асоб беларускай дзяржавы, кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў замежных краін у перыяд іх знаходжання на тэрыторыі рэспублікі, а таксама іншых асоб, якія ахоўваюцца;
- забеспячэнне бяспекі аб’ектаў, якія знаходзяцца пад аховай.