Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Следчы камітэт ‒ адзіная і цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з’яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы дасудовага крымінальнага вядзення па справе.
Асноўныя задачы
- усебаковае, поўнае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з падследнасцю, устаноўленай крымінальна-працэсуальным заканадаўствам;
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый, дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, захаванне законнасці пры праверцы заяў і паведамленняў аб злачынствах, узбуджэнні крымінальных спраў, вядзенні папярэдняга следства;
- удасканаленне следчай работы, укараненне ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, станоўчага вопыту, прагрэсіўных форм і метадаў арганізацыі папярэдняга следства;
- выяўленне парушэнняў закону, прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню злачынстваў, прыняцце мер па іх ліквідацыі;
- удзел у межах сваёй кампетэнцыі ў рэалізацыі дзяржаўнай крымінальнай палітыкі, распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні прававога рэгулявання ў сферы праваахоўнай дзейнасці;
- ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы дасудовага крымінальнага вядзення па справе.
Месцазнаходжанне:
220034, г. Мінск, вул. Фрунзэ, 19