Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва

Агульная інфармацыя

 Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва з’яўляецца дзяржаўнай установай, якая ажыццяўляе рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва, падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя задачы

  • забеспячэнне арганізацыі аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання;
  • удзел па даручэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва, дзейнасці санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый;
  • удзел ва ўстаноўленым парадку ў падрыхтоўцы прапаноў аб парадку i памерах выдзялення і размеркавання сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання для арганізацыі аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва;
  • арганізацыя правядзення дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных, аздараўленчых і іншых арганізацый, адным з відаў дзейнасці якіх з’яўляецца аздараўленне насельніцтва;
  • распрацоўка і зацвярджэнне прыкладных штатных нарматываў медыцынскіх, педагагічных і іншых работнікаў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый;
  • правядзенне канферэнцый, нарад, сімпозіумаў, семінараў па пытаннях арганізацыі аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва.

Месцазнаходжанне:

220029, г. Мінск, пр. Машэрава, 17/4

Афіцыйны сайт:

www.rco.by