Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) – рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, які ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне, а таксама каардынацыю дзейнасці іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый у гэтай галіне.
Асноўнай мэтай дзейнасці Белстата з'яўляецца максімальнае задавальненне патрэбнасці грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі высокай якасці.
Белстат падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і незалежны пры ажыццяўленні дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.
Месцазнаходжанне:
220070, г. Мінск, пр. Партызанскі, 12