Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў
Агульная інфармацыя
Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў з'яўляецца навукова-практычнай дзяржаўнай установай, якая забяспечвае падрыхтоўку праектаў заканадаўчых актаў, метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю, у тым ліку дзейнасцю па прымяненні патрабаванняў нарматворчай тэхнікі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў арганізуе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, даручэннямі Прэзідэнта і Адміністрацыі Прэзідэнта.
Агульнае кіраўніцтва Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў ажыццяўляе Адміністрацыя Прэзідэнта.
Асноўныя задачы
- распрацоўка штогадовых планаў падрыхтоўкі законапраектаў, унясенне іх ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне Прэзідэнта, ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй планаў падрыхтоўкі законапраектаў, а таксама за падрыхтоўкай праектаў нарматыўных прававых актаў у адпаведнасці з заключнымі палажэннямі законаў;
- распрацоўка законапраектаў (канцэпцый законапраектаў), праектаў прававых актаў Прэзідэнта і Адміністрацыі Прэзідэнта, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь і іншых міжнародна-прававых актаў;
- правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы законапраектаў, што ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, законапраектаў, падрыхтаваных для разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў першым і ў другім чытанні (у выпадку дапрацоўкі законапраектаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу);
- распрацоўка прыярытэтных напрамкаў навукова-прававых даследаванняў, а таксама самастойнае правядзенне навуковых даследаванняў і распрацовак у галіне права;
- правядзенне аналітычных і навуковых даследаванняў стану, тэндэнцый развіцця і практыкі прымянення заканадаўства, выпрацоўка прапаноў аб напрамках яго ўдасканалення;
- выступленне ва ўстаноўленым парадку ў якасці галаўной арганізацыі па дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў;
- арганізацыя мерапрыемстваў для работнікаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па актуальных праблемах у галіне права, у тым ліку канферэнцый (сімпозіумаў, семінараў) і інш.
У Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў адкрыта аспірантура па 10 навуковых спецыяльнасцях, а таксама створаны і функцыянуе савет па абароне дысертацый па трох спецыяльнасцях (канстытуцыйнае права, канстытуцыйны працэс, муніцыпальнае права; працоўнае права, права сацыяльнага забеспячэння; інфармацыйнае права).
Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, ул. Берсана, 1а