Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

Агульная інфармацыя

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне дзейнасцю ў галіне сувязі і інфарматызацыі, каардынуе дзейнасць юрыдычных асоб незалежна ад форм уласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў у галіне сувязі і інфарматызацыі.  Міністэрства каардынуе дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Асноўныя задачы

  • дзяржаўнае рэгуляванне, кіраванне дзейнасцю, рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сувязі і інфарматызацыі і стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у названай галіне;
  • арганізацыя распрацоўкі і рэалізацыі праграм развіцця сувязі і інфарматызацыі;
  • каардынацыя дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у галіне сувязі і інфарматызацыі ў мэтах задавальнення патрэбнасцей дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб у паслугах сувязі, стварэння ўмоў для забеспячэння інфармацыйных патрэбнасцей дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб на аснове стварэння інфармацыйных сістэм і (або) сетак, якія забяспечваюць фарміраванне і апрацоўку інфармацыйных рэсурсаў, і прадастаўленне карыстальнікам дакументаванай інфармацыі;
  • распрацоўка і рэалізацыя палітыкі ў галіне планавання, размеркавання і эфектыўнага выкарыстання радыёчастотнага спектра радыёэлектронных сродкаў грамадзянскага прызначэння.

Месцазнаходжанне:

220050, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 10

Афіцыйны сайт:

www.mpt.gov.by