Міністэрства спорту і турызму

Агульная інфармацыя

Міністэрства спорту і турызму – рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму. Каардынуе дзейнасць у гэтых сферах іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Асноўныя задачы

  • ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы фізічнай культуры, спорту і турызму;
  • правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму, каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
  • распрацоўка праектаў дзяржаўных праграм развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму, міжгаліновая каардынацыя іх выканання;
  • ажыццяўленне кіраўніцтва падрыхтоўкай спартыўнага рэзерву, спартсменаў высокага класа;
  • забеспячэнне сумесна з зацікаўленымі фарміравання, падрыхтоўкі і ўдзелу нацыянальных і зборных каманд Беларусі па відах спорту ў афіцыйных міжнародных спартыўных спаборніцтвах;
  • каардынацыя дзейнасці спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ (спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву);
  • ажыццяўленне агульнага кіраўніцтва па арганізацыі допінг-кантролю;
  • стварэнне навукова абгрунтаванай сістэмы фізічнага выхавання і аздараўлення насельніцтва, падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, развіцця спорту вышэйшых дасягненняў;
  • арганізацыя і правядзенне рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных, спартыўна-масавых і турыстычных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі.

Месцазнаходжанне:

220030, г. Мінск, вул. Кірава, 8, корп. 2

Афіцыйны сайт:

www.mst.gov.by