Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
Агульная інфармацыя
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе дзяржаўнае кіраванне і рэгуляванне ў галіне сельскай гаспадаркі, рыбалоўства, рыбаводства, вытворчасці прадуктаў харчавання, а таксама ў галіне насенняводства, сортавыпрабавання, каранціну і аховы раслін, захавання і павышэння ўрадлівасці глебы, племянной справы, ветэрынарыі, забеспячэння якасці харчовай сыравіны і прадуктаў харчавання, меліярацыі, механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Асноўныя задачы
- удасканаленне эканамічнай палітыкі і метадаў гаспадарання, ажыццяўленне мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці ў галіне сельскай гаспадаркі, рыбагаспадарчай дзейнасці і вытворчасці прадуктаў харчавання;
- стварэнне ўмоў для развіцця сельскай гаспадаркі, рыбагаспадарчай дзейнасці і вытворчасці прадуктаў харчавання;
- забеспячэнне ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі ў галіне сельскай гаспадаркі, рыбагаспадарчай дзейнасці і вытворчасці прадуктаў харчавання;
- стварэнне ўмоў для павелічэння рэсурсаў прадукцыі сельскай гаспадаркі, рыбаводства і прадуктаў харчавання, паляпшэння забеспячэння насельніцтва рэспублікі прадуктамі харчавання, забеспячэнне харчовай бяспекі краіны;
- прыцягненне інвестыцый, у тым ліку замежных, у сельскую гаспадарку, рыбагаспадарчую дзейнасць і вытворчасць прадуктаў харчавання;
- павелічэнне аб’ёмаў і канкурэнтаздольнасці экспартуемай прадукцыі, развіццё тавараправодных сетак па рэалізацыі за мяжой прадукцыі сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання.
Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, вул. Кірава, 15