Міністэрства энергетыкі
Агульная інфармацыя
Міністэрства энергетыкі - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які каардынуе палітыку ў галіне вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу, пары і гарачай вады.
Асноўныя задачы
- рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне энерга- і газазабеспячэння спажыўцоў Беларусі;
- правядзенне навукова-тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для эфектыўнай работы арганізацый, у мэтах задавальнення патрэбнасці народнай гаспадаркі і насельніцтва ў электрычнай і цеплавой энергіі, прыродным і звадкаваным газе, цвёрдых відах паліва, іх рацыянальнага і бяспечнага выкарыстання;
- прыняцце ва ўстаноўленым парадку мер па забеспячэнні энергетычнай бяспекі Беларусі;
- прыняцце ва ўстаноўленым парадку мер па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры стварэнні і функцыянаванні ядзернай энергетыкі ў Беларусі;
- прыняцце мер па забеспячэнні гарантаванага падключэння да дзяржаўных энергетычных сетак установак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- распрацоўка і ажыццяўленне мер па паляпшэнні плацежнай дысцыпліны пры разліках за паліва і энергію;
- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і знешнеэканамічных сувязей па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Мінэнерга;
- ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу, пары і гарачай вады, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць гэтыя віды эканамічнай дзейнасці.
Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 14