Міністэрства эканомікі

Агульная інфармацыя

Міністэрства эканомікі праводзіць дзяржаўную палітыку, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферах аналізу і прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця, распрацоўкі і рэалізацыі дзяржаўнай эканамічнай палітыкі і дзяржаўнай палітыкі ў сферы ажыццяўлення інвестыцый, развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці, эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).

Асноўныя задачы

  • аналіз і ацэнка сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне;
  • распрацоўка дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, агульнай стратэгіі і галоўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў рэспубліцы, у тым ліку метадаў і сродкаў дасягнення макраэканамічнай стабілізацыі, стварэння ўмоў для ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння дабрабыту насельніцтва;
  • распрацоўка навукова абгрунтаваных канцэпцый, праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на доўга-, сярэдне-, кароткатэрміновую перспектыву і на бягучы перыяд у цэлым па рэспубліцы;
  • распрацоўка прагнозаў плацежнага і гандлёвага балансаў рэспублікі;
  • распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнага рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;
  • распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
  • распрацоўка і рэалізацыя мер адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы ажыццяўлення інвестыцый;
  • выпрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы кіравання дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі;
  • удзел у распрацоўцы фінансавай, бюджэтна-падатковай, грашова-крэдытнай, цэнавай, антыманапольнай, прамысловай палітыкі;
  • удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні мер па развіцці інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама па забеспячэнні эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі – удзельніцамі СНД, іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Месцазнаходжанне:

220030, г. Мінск, вул. Берсана, 14

Афіцыйны сайт:

www.economy.gov.by