Міністэрства адукацыі
Агульная інфармацыя
Міністэрства адукацыі - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі, кіруе забеспячэннем якасці адукацыі, а таксама праводзіць дзяржаўную маладзёжную палітыку.
Асноўныя задачы
- забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, апекі і папячыцельства над непаўналетнімі;
- забеспячэнне функцыянавання сістэмы адукацыі;
- правядзенне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
- правядзенне ў межах сваёй кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы аказання псіхалагічнай дапамогі ў сістэме адукацыі;
- каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, упраўленняў адукацыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, па пытаннях рэалізацыі функцый сістэмы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, абароны правоў непаўналетніх, апекі і папячыцельства над непаўналетнімі;
- ажыццяўленне кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі, а таксама ў сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
- ажыццяўленне дзейнасці па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;
- арганізацыя міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, а таксама па іншых напрамках дзейнасці ў межах сваёй кампетэнцыі;
- арганізацыя і развіццё навуковых даследаванняў ва ўстановах вышэйшай адукацыі;
- забеспячэнне дзяржрэгулявання адукацыі, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць гэты від эканамічнай дзейнасці.
Месцазнаходжанне:
220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 9