Канцэрн "Белнафтахім"

Агульная інфармацыя

Канцэрн "Белнафтахім" аб'ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспарціроўцы нафты, нафтапрадуктазабеспячэнні, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пусканаладачных арганізацый, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках.

Асноўныя задачы

  • забеспячэнне патрэбнасцей народнай гаспадаркі і насельніцтва рэспублікі нафтай і нафтапрадуктамі, хімічнай і нафтахімічнай прадукцыяй, павышэнне іх якасці і канкурэнтаздольнасці, стварэнне ўмоў для эканамічнага развіцця прадпрыемстваў і задавальнення сацыяльных патрэб працоўных калектываў;
  • распрацоўка прагнозных паказчыкаў і мэтавых праграм;
  • вызначэнне заказчыка работ па дэталёвай разведцы радовішчаў нафты, каменных, калійных солей і фасфарытаў для падрыхтоўкі іх да распрацоўкі;
  • правядзенне маркетынгавых даследаванняў і аказанне дапамогі прадпрыемствам у арганізацыі выпуску перспектыўных відаў прадукцыі;
  • забеспячэнне разведкі, здабычы, транспарціроўкі (у тым ліку з-за меж краіны) і перапрацоўкі нафты, а таксама пастаўкі нафтапрадуктаў спажыўцам як айчыннай, так і замежнай вытворчасці;
  • забеспячэнне вытворчасці і пастаўкі спажыўцам хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі;
  • ажыццяўленне інвестыцыйнай дзейнасці па пашырэнні, рэканструкцыі і тэхнічным пераўзбраенні прадпрыемстваў, садзейнічанне прыцягненню інвестыцый, удзел у распрацоўцы інвестыцыйных праектаў і праграм;
  • аказанне прадпрыемствам канцэрна знешнегандлёвых, юрыдычных, інфармацыйных і іншых паслуг;
  • ажыццяўленне ва ўстаноўленым парадку кантролю за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю прадпрыемстваў канцэрна, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, выкананнем імі фінансавай і разліковай дысцыпліны.

Месцазнаходжанне:

220116, Мінск, пр. Дзяржынскага, 73

Афіцыйны сайт:

www.belneftekhim.by