Канцэрн "Беллеспаперапрам"
Агульная інфармацыя
Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем дзяржаўных і іншых юрыдычных асоб.
Дзейнасць прадпрыемстваў канцэрна падзяляецца на тры сектары: дрэваапрацоўка, вытворчасць мэблі і цэлюлозна-папяровая прамысловасць.
Асноўныя задачы
- правядзенне навукова-тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для эфектыўнай работы ўдзельнікаў канцэрна, для задавальнення патрэбнасцей эканомікі і насельніцтва рэспублікі ў прадукцыі ўдзельнікаў канцэрна;
- распрацоўка прагнозаў вытворча-тэхнічнага і фінансава-эканамічнага развіцця лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці;
- выкананне ўдзельнікамі канцэрна штогод зацвярджаемых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі;
- забеспячэнне павелічэння аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі, пашырэння наменклатуры прадукцыі ўдзельнікаў канцэрна, павышэння яе якасці і канкурэнтаздольнасці;
- развіццё тавараправоднай сеткі ўдзельнікаў канцэрна за мяжой;
- прыцягненне інвестыцый для правядзення тэхнічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі вытворчасцей удзельнікаў канцэрна.
Месцазнаходжанне:
220030, Мінск, вул. К. Маркса, 16