Канцэрн "Беллегпрам"

Агульная інфармацыя

"Беллегпрам" аб'ядноўвае прадпрыемствы па выпуску і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці. У склад канцэрна ўваходзіць больш за 60 арганізацый. Яны падраздзяляюцца на такія галіны, як тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая.

Асноўныя задачы

  • правядзенне навукова-тэхнічнай, інавацыйнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для эфектыўнай работы ўдзельнікаў канцэрна, для задавальнення патрэбнасцей насельніцтва рэспублікі ў спажывецкіх таварах;
  • пашырэнне ўдзельнікамі канцэрна экспарту прадукцыі на аснове павышэння яе канкурэнтаздольнасці;
  • распрацоўка канцэпцый, мэтавых праграм, кароткатэрміновых, сярэднетэрміновых і доўгатэрміновых прагнозаў развіцця галіны, ажыццяўленне кантролю за іх рэалізацыяй, давядзенне асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця да ўдзельнікаў канцэрна;
  • садзейнічанне выкананню ўдзельнікамі канцэрна заказаў на пастаўку спажывецкіх тавараў на ўнутраны рынак рэспублікі, а таксама тавараў, работ і паслуг для дзяржаўных патрэб;
  • прыняцце мер па адшуканні і асваенні новых рынкаў збыту прадукцыі, вырабленай удзельнікамі канцэрна, арганізацыя і каардынацыя работы па стварэнні і дзейнасці ва ўстаноўленым парадку тавараправоднай сеткі ўдзельнікамі канцэрна.

Месцазнаходжанне:

220004, г. Мінск, вул. К.Цэткін, 16

Афіцыйны сайт:

www.bellegprom.by