Канцэрн "Белдзяржхарчпрам"

Агульная інфармацыя

Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам" з'яўляецца асноўным вытворцам харчовай прадукцыі ў краіне і праводзіць адзіную эканамічную, тэхнічную і тэхналагічную палітыку ў харчовай прамысловасці рэспублікі. Канцэрн курыруе больш як 23 класы па відзе эканамічнай дзейнасці "Вытворчасць прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў".

Асноўныя задачы

  • правядзенне адзінай эканамічнай, тэхнічнай і тэхналагічнай палітыкі ў арганізацыях харчовай прамысловасці Рэспублікі Беларусь незалежна ад форм уласнасці;
  • стварэнне ўмоў для павелічэння рэсурсаў харчавання і сельскагаспадарчай  сыравіны, паляпшэнне забеспячэння насельніцтва краіны прадуктамі харчавання;
  • забеспячэнне ў арганізацыях харчовай прамысловасці росту вытворчасці прадукцыі для задавальнення патрэбнасцей унутранага рынку і павелічэння паставак на экспарт; удзел сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў фарміраванні сыравінных зон па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, неабходнай для забеспячэння харчовай прамысловасці сыравінай;
  • павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці экспарту прадукцыі, развіццё тавараправоднай сеткі за мяжой, што садзейнічае рэалізацыі прадукцыі, якая выпускаецца арганізацыямі, што ўваходзяць у склад канцэрна.
Канцэрн "Белдзяржхарчпрам"

Месцазнаходжанне:

220006, г. Мінск, вул. Аранская, 6

Афіцыйны сайт:

www.bgp.by