Камітэт дзяржаўнай бяспекі
Агульная інфармацыя
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ўзначальвае сістэму органаў дзяржаўнай бяспекі і ў межах сваёй кампетэнцыі праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы, каардынуе дзейнасць у гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама непасрэдна рэалізуе асноўныя напрамкі дзейнасці і задачы органаў дзяржаўнай бяспекі.
Асноўныя задачы
- абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі рэспублікі ў палітычнай, эканамічнай, ваеннай, навукова-тэхналагічнай, інфармацыйнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай і экалагічнай сферах;
- ацэнка бягучага стану нацыянальнай бяспекі Беларусі, прагназаванне яго развіцця, а таксама распрацоўка і ажыццяўленне комплексу мер па папярэджанні і выяўленні пагроз нацыянальнай бяспецы, унясенне ў адпаведнасці з заканадаўствам прапаноў Прэзідэнту па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі рэспублікі;
- інфармаванне Прэзідэнта і па яго даручэнні адпаведных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па пытаннях стану нацыянальнай бяспекі;
- распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў па аказанні садзейнічання дзяржорганам і іншым арганізацыям у ажыццяўленні мер у галіне палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця і навукова-тэхнічнага прагрэсу Беларусі;
- арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі контрразведвальнай дзейнасці і знешняй разведкі;
- папярэджанне, выяўленне і спыненне тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, арганізаванай злачыннасці і карупцыі, незаконнай міграцыі, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, зброі, боепрыпасаў, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб'ектаў экспартнага кантролю, кантрабанды, іншых злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі;
- ажыццяўленне прадугледжаных заканадаўствам Беларусі паўнамоцтваў у сферы дзяржаўных сакрэтаў;
- забеспячэнне дзяржаўных органаў і іншых арганізацый урадавай і аператыўнай сувяззю, арганізацыя і забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай і іншых відаў спецыяльнай сувязі ў Беларусі і арганізацыях рэспублікі, якія знаходзяцца за яе межамі, і ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за гэтай дзейнасцю.
Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 17