Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь - адна з буйнейшых спецыялізаваных бібліятэк краіны. У структуры бібліятэкі - 13 аддзелаў. Фонд складае амаль 1,5 млн дакументаў. Штогод яна абслугоўвае амаль 39 тыс. індывідуальных і калектыўных карыстальнікаў. Дзякуючы існуючай сістэме чытальных залаў і шырокаму спектру віртуальных паслуг Прэзідэнцкая бібліятэка з'яўляецца даступнай для розных катэгорый карыстальнікаў.
Асноўныя задачы
- інфармацыйна-бібліяграфічнае і бібліятэчнае абслугоўванне Прэзідэнта, органаў дзяржаўнай улады і кіравання, іншых катэгорый карыстальнікаў;
- фарміраванне, захаванне і выкарыстанне ўніверсальнага фонду айчынных і замежных дакументаў, арыентаваных на дзяржаўнае кіраванне і парламентарызм, права, эканоміку, палітыку, навуку;
- прадастаўленне ўсім карыстальнікам раўнапраўнага доступу да рэсурсаў і паслуг бібліятэкі.
Месцазнаходжанне:
220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11. Філіял па адрасе: 222016, вул. К.Маркса, 38 (пад'езд 4). Пункт выдачы ў Выканаўчым камітэце СНД: 220030, вул. Кірава, 17