Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Агульныя палажэнні

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце з’яўляецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, падначаленым Прэзідэнту.

Асноўныя задачы

Асноўнай задачай Дзяржаўнай інспекцыі з’яўляецца дзяржкантроль за:

  • аховай і выкарыстаннем дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, зямель пад дзікарослай драўнінна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі), драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая не ўваходзіць у лясны фонд, акрамя такой расліннасці ў межах населеных пунктаў і ўключанай у Чырвоную кнігу Беларусі;
  • аховай, абаронай, узнаўленнем і выкарыстаннем ляснога фонду;
  • вядзеннем рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўствам;
  • вядзеннем паляўнічай гаспадаркі і паляваннем.

Месцазнаходжанне:

220073, г. Мінск, вул. Харкаўская, 17

Афіцыйны сайт:

www.gosinspekciya.gov.by