Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў ("Белкаапсаюз")
Агульная інфармацыя
"Белкаапсаюз" – шматгаліновая камерцыйная структура сацыяльнай накіраванасці, якая аб’ядноўвае прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, нарыхтоўчую сетку, зверагадоўчыя гаспадаркі, прамысловыя, транспартныя і будаўнічыя арганізацыі, навучальныя ўстановы па ўсёй краіне.
Асноўныя задачы
- арганізацыя аптовага і рознічнага гандлю, грамадскага харчавання;
- закупка ў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, вырабаў і прадукцыі асабістых падсобных гаспадарак і промыслаў, дзікарослых пладоў, ягад і грыбоў, лекавай расліннай сыравіны і тэхнічнай сыравіны, другасных матэрыяльных рэсурсаў, іншых відаў прадукцыі і сыравіны;
- вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых прадуктаў, нехарчовых тавараў, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння;
- аказанне платных паслуг насельніцтву;
- арганізацыя рынкаў;
- стварэнне і развіццё праектных, навуковых, вытворчых, будаўніча-мантажных, рамонтна-будаўнічых, транспартных і іншых арганізацый;
- стварэнне і развіццё санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый;
- стварэнне і развіццё ўстаноў адукацыі ў мэтах падрыхтоўкі спецыялістаў для арганізацый спажывецкай кааперацыі;
- ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці.
Месцазнаходжанне:
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 17