Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў
Агульная інфармацыя
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) заснаваны Прэзідэнтам у мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі.
Асноўныя задачы
- аналіз стану ўнутрыпалітычных працэсаў у краіне, міжнародных адносін, геапалітычных змяненняў у глабальным, рэгіянальным і субрэгіянальным аспектах;
- узаемадзеянне з навуковымі арганізацыямі, аналітычнымі інстытутамі і цэнтрамі (аналітычнымі падраздзяленнямі юрыдычных асоб), установамі вышэйшай адукацыі (у тым ліку замежных дзяржаў) па пытаннях развіцця навуковых даследаванняў і падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
- узгадненне распрацаваных дзяржаўнымі органамі дакументаў стратэгічнага планавання (дактрыны, канцэпцыі, стратэгіі);
- правядзенне навуковых даследаванняў стану, тэндэнцый развіцця знешнепалітычных і ўнутрыпалітычных працэсаў, уключаючы фундаментальныя і прыкладныя даследаванні;
- распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў і садзейнічанне іх практычнаму ўкараненню;
- арганізацыя мерапрыемстваў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю БІСД, у тым ліку канферэнцый (сімпозіумаў, семінараў), у адпаведнасці з зацверджанымі планамі, па даручэнні Прэзідэнта, Адміністрацыі Прэзідэнта або на аснове заключаных дагавораў;
- падрыхтоўка рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне правядзення дзяржаўнай палітыкі ў розных галінах, работы ў інфармацыйнай сферы, у тым ліку па ўмацаванні аўтарытэту Рэспублікі Беларусь у свеце.
Месцазнаходжанне:
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 7