Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ) ‒ дзяржаўны орган сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Асноўныя задачы
- рэгулюе дзейнасць па забеспячэнні аховы інфармацыі, якая змяшчае звесткі, што складаюць дзяржаўныя сакрэты Рэспублікі Беларусь або іншыя звесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, ад несанкцыянаваных і ненаўмысных уздзеянняў;
- каардынуе дзейнасць па забеспячэнні кібербяспекі дзяржавы ў нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт;
- распрацоўвае і рэалізуе меры па процідзеянні карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады;
- ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва па пытаннях процідзеяння кіберпагрозам, у тым ліку з міжнароднымі арганізацыямі, уключаючы форум каманд рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты ў якасці нацыянальнага цэнтра рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты;
- рэалізуе функцыі незалежнага рэгулятара ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, прымае непасрэдны ўдзел у стварэнні і развіцці інфраструктуры электроннага ўрада.
Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, вул. Кірава, 49