Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Агульная інфармацыя

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь — вядучая ўстанова вышэйшай адукацыі ў сферы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў.

Асноўныя задачы

  • ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ў сферы кіравання;
  • удзел у рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў галіне фарміравання кадравага патэнцыялу дзяржаўнага кіравання;
  • інфармацыйна-аналітычнае і навукова-метадычнае забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта і Адміністрацыі Прэзідэнта па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі і ідэалогіі беларускай дзяржавы;
  • ажыццяўленне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы кіравання;
  • фарміраванне ў навучэнцаў сацыяльнай адказнасці, стратэгічнага мыслення, лідарскіх кампетэнцый, высокай маральнасці і добрапрыстойнасці, грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці.
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Месцазнаходжанне:

220007, г. Мінск, вул. Маскоўская, 17

Афіцыйны сайт:

www.pac.by