Пра суверэнiтэт i незалежнасць
"Беларусь XXI стагоддзя — стабільная дзяржава, якая цвёрда рухаецца па шляху самастойнага развіцця".
"Час сёння патрабуе ад кожнага з нас думаць не толькі аб сабе, але і аб краіне, як бы пафасна часам гэта ні гучала. Незалежна ад таго, носім мы пагоны ці не, працуем у дзяржустанове або пішам карціны".
Выступленне на Навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці, 28 снежня 2022 г."Мы ганарымся сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй. І ні пры якіх абставінах не адмовімся ад гэтай зямлі. Але мы ніколі не дазволім дыктаваць нам, як жыць і што рабіць".
Выступленне на свяце "Купалле. Александрыя збірае сяброў", 9 ліпеня 2022 г."Самае галоўнае, што мы зрабілі разам, не толькі я, - мы ўпершыню ў гісторыі пабудавалі суверэнную і незалежную дзяржаву. Такога ніколі не было. Таму гістарычны момант. І я гэтым ганаруся. Гэта самае галоўнае. А ўсё астатняе, як я гавару, мы купім".
Сустрэча з удзельнікамі патрыятычнай маладзёжнай акцыі "Поезд Памяці" падчас урачыстага мерапрыемства на Кургане Славы, 3 ліпеня 2022 г."І мы ведаем, што, пакуль не называем навязаныя нам звонку традыцыі, прынцыпы, меркаванні сваёй палітыкай, мы будзем незалежныя. Мы ведаем, што, пакуль ганарымся сваёй гісторыяй, сваім народам, сваёй краінай, мы будзем свабодныя. Да таго часу, пакуль у нас родная зямля і гістарычная памяць, мы - народ. Мы будзем беларусамі! І гэта не лозунгі - гэта рэальны статус".
Выступленне на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, 2 ліпеня 2022 г."Гэтыя спакой, спакойнае жыццё ў Беларусі дарагога каштуюць, не танна. І плацім за гэта мы. Незалежнасць - гэта добра. Незалежнасць - гэта тое, пра што марыць кожны чалавек у любой дзяржаве. Але гэта рэч дорага каштуе. Аказалася, што і за гэта мы можам заплаціць і больш-менш жыць нармальна. Калі ласка, я вас прашу, зрабіце так, як я вам казаў учора, сёння і буду казаць заўсёды: на сваім працоўным месцы рабіце сваю справу! І тады мы будзем заўсёды суверэнныя і незалежныя".
Выступленне на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, 2 ліпеня 2022 г."Сцяг і герб - сутнасць іх у тым, што ўвесь народ, усе мы павінны пакланяцца ім. Гэта, калі хочаце, свецкая ікона ў краіне".
Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сімвалаў, 8 мая 2022 г."Наданне Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйнага статусу стала актам гістарычнай справядлівасці. Спрадвеку на беларускай зямлі народнае веча было ў авангардзе прыняцця важнейшых дзяржаўных рашэнняў. Мы юрыдычна ўзаконілі найстаражытнейшую традыцыю нашай славянскай дэмакратыі".
Урачыстая цырымонія падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, 4 сакавіка 2022 г."Ніхто размовы не вядзе пра здачу суверэнітэту. Яшчэ раз паўтараю: здача суверэнітэту - гэта не са мной. Беларусь - гэта маё дзіця. Я яго сваімі рукамі ствараў. Як я магу ўласнаручна гэта ўсё знішчыць? Гэта не са мной. Калі вы гэта захочаце зрабіць, рабіце, але не са мной. Гэта каштоўнасць адвечная. Ніколі нам не будзе шчасця, калі намі будзе нехта кіраваць. Ніколі!"
Сустрэча з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, 26 мая 2021 г."Мы можам з Расіяй, існуючы як дзве незалежныя, суверэнныя дзяржавы, выбудаваць такую магутную сістэму ўзаемаадносін і адзінства, што гэта будзе мацней, чым сістэма адзінства ў самой Расіі. І мы гэтым шляхам рухаемся. Усё лепшае бяром у іх, нечаму яны ў нас вучацца. Не думайце, што гэта дарога з аднабаковым рухам. Мы для Расіі такія ж важныя, як Расія для нас".
Сустрэча з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, 26 мая 2021 г."Мы павінны захаваць сваю краіну і перадаць сваім дзецям у нармальным стане. Час выбраў нас. Мы апынуліся на перадавой новай не халоднай, ужо ледзяной вайны. І выстаяць можа тая дзяржава, якая не паддасца гібрыднаму націску. Звяртаюся да ўсёй сусветнай супольнасці: няма сэнсу хістаць Беларусь!"
Сустрэча з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, 26 мая 2021 г."Мы прайшлі сур'ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства. Ведаем, у нас ёсць усё для таго, каб гэты перыяд у сваёй навейшай гісторыі прайсці дастойна. Ёсць народ, думаючы, адукаваны, адданы інтарэсам суверэннай Беларусі. Ёсць усеагульнае разуменне, што ў сферы нацыянальных інтарэсаў мы ўсе глядзім у адным напрамку - дзяржаўным".
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" - сустрэча з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, 9 жніўня 2021 г."Для таго каб дыктаваць у свеце, трэба мець адпаведны рэсурс. У нас гэтага рэсурсу няма. Таму я ніколі нікому нічога не дыктаваў і дыктаваць не збіраюся. Я павінен забяспечыць бяспеку і захаванасць створанай упершыню за шматвяковую гісторыю суверэннай дзяржавы. Вось і ўсё. На астатняе ў нас няма жадання і магчымасці траціць рэсурсы".
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" - сустрэча з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, 9 жніўня 2021 г."Мы, беларусы, святы народ. Мы гатовы дапамагчы кожнаму, можа, нават на шкоду сабе. Але мы ніколі не дазволім панукаць намі. Хопіць, дваццаць стагоддзяў нас ставілі на калені. Мы прыйшлі да таго, што нам надакучыла стаяць на каленях і кланяцца. Мы будзем будаваць сваю краіну і будзем жыць сваім розумам".
Выступленне на VI Усебеларускім народным сходзе, 11 лютага 2021 г."Мы прайшлі праз выпрабаванні, якія зламалі не адзін народ, але мы ўзялі лёс у свае рукі. Мы прачнуліся, і гэта лепшае, што магло з намі, беларусамі, адбыцца. Пагадзіцеся, Беларусь заслугоўвае, каб мы бераглі яе і даражылі сваім нацыянальным статусам. Статусам грамадзяніна моцнай і незалежнай краіны".
Прыём ад імя Прэзідэнта на стары Новы год, 16 студзеня 2021 г."Жыццё такое кароткае - давайце зробім усё, каб не марнаваць гэты час на пустаслоўе, непатрэбныя справы, тым больш на разбурэнне. Не дай бог нам у запале гэтага сусветнага шаленства страціць тое, што ніколі больш мы не вернем. Страціць беззваротна, загубіць уласнымі рукамі тое, што зрабілі за апошнюю чвэрць стагоддзя. Мы ж з вамі гэта зрабілі! Нельга гэта страціць".
Цырымонія ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", 12 студзеня 2021 г."Незалежнасць каштуе дорага. Але яна варта таго, каб яе захаваць і перадаць будучым пакаленням. За намі Беларусь - чыстая і светлая, сумленная і прыгожая, працавітая, трошкі наіўная і крыху ранімая. Але яна - наша, яна любімая. А любімую не аддаюць!"
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 4 жніўня 2020 г."Галоўнае запомніце: я не хлапчук, які адпрацаваў 3-4-5 гадоў Прэзідэнтам. І я не хачу перакрэсліць усё, што зрабіў разам з вамі, народам, стварыўшы суверэнную незалежную дзяржаву, каб яе цяпер пакласці ў нейкую скрыню з крыжам наверсе. І некуды выкінуць або перадаць. Гэтага пры мне не будзе ніколі. Гэта наша краіна. Мы суверэнныя і незалежныя. Гэтым трэба ганарыцца".
Зварот да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага і сёмага скліканняў, 5 снежня 2019 г."У сваіх выступленнях я часта гавару пра суверэнітэт і незалежнасць. Паверце, гэта ад душы. Тут няма ніякай хлусні, тут няма нейкага майго ўчынку, каб дагадзіць камусьці. Я сапраўды прыхільнік гэтай ідэі. І не проста прыхільнік — давайце без лішняй сціпласці".
Цырымонія ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", 9 студзеня 2020 г."Беларусь як суверэнная і незалежная дзяржава адбылася. Захаваць суверэнітэт, мір, спакойнае і стваральнае жыццё на сваёй зямлі — наш святы абавязак! Каб выканаць гэту падораную нам лёсам гістарычную місію, мы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства, прыняць сэрцам простую ісціну: спавядаючы розныя рэлігіі — мы адзіныя ў веры; размаўляючы на дзвюх дзяржаўных мовах — мы адна нацыя; абапіраючыся на вопыт мінулага — разам ствараем і будзем ствараць будучыню. Мы — народ суверэннай Беларусі, моцнай і працвітаючай краіны, міралюбівай і адкрытай усяму свету".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Я як Кіраўнік дзяржавы і Прэзідэнт свабодны, мае рукі чыстыя і на іх няма ніякіх наручнікаў — ні расійскіх, ні амерыканскіх, ні нямецкіх. Я нікому нічым не абавязаны. Толькі свайму беларускаму народу. І я буду весці палітыку ў інтарэсах нашага беларускага народа. І не інакш".
Прэс-канферэнцыя, 17 верасня 2002 г."Рэальны суверэнітэт дарагога варты, дорага абыходзіцца, але без яго нацыя нежыццяздольная! Перафразуючы Бісмарка, я сказаў бы, што незалежнасць — "гэта раскоша, якую не кожны можа сабе дазволіць".
IV Усебеларускі народны сход, 6-7 снежня 2010 г."Мы павінны добра разумець: незалежнасць краіны — клопат кожнага з нас. Калі мы хочам жыць на сваёй зямлі, сваім розумам і працай, па сваіх законах і традыцыях, калі мы хочам быць адзінымі гаспадарамі на зямлі Беларусі, жыць у міры, спакоі і дабрабыце, то ўсе і кожны павінны зразумець: клопаты краіны, зберажэнне яе незалежнасці — гэта наша агульная справа".
Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2013 г."Суверэнітэт і незалежнасць — гэта самае вялікае дасягненне, якое мы сёння маем. І я горды і рады, што я першы Прэзідэнт гэтай суверэннай краіны. І тое, што мы стварылі разам, — гэта самае вялікае дасягненне. Мы з вамі пабудавалі першую ў нашай гісторыі суверэнную незалежную дзяржаву".
Наведванне Ваеннай акадэміі Беларусі, 22 лютага 2019 г."Наша незалежнасць заснавана на заслугах пакалення пераможцаў. Тых, хто ахвяруючы самым дарагім — сваім жыццём, прынёс на нашу зямлю доўгачаканую свабоду".
Выступленне на парадзе войскаў у азнаменаванне Дня Незалежнасці і 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 3 ліпеня 2014 г."Стагоддзямі наш народ мучылі, рабавалі, знішчалі, у лепшым выпадку проста не заўважалі. Таму ён заўсёды марыў аб свабодзе. Каб, ні на каго не азіраючыся, жыць сваім розумам, добраўпарадкоўваць родную зямлю, каб развіваць нацыянальныя традыцыі і культуру, мірна працаваць дзеля сябе і сваіх дзяцей, на карысць шматпакутнай Радзімы. І вось мара здзейснілася. Мы жывём у незалежнай дзяржаве. Неймаверна цяжка было заваяваць гэту свабоду. І значна цяжэй будзе адстаяць яе".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2017 г."Мы абавязкова выйграем у гэтай складанай барацьбе за існаванне нашай краіны як незалежнай суверэннай дзяржавы. Дзяржавы, якая будзе перш за ўсё служыць нашаму беларускаму народу, паколькі ён заслужыў права "людзьмi звацца" і жыць на сваім кавалачку зямлі".
Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод, 21 мая 2012 г."Гісторыя беларускай дзяржаўнасці заўсёды была няпростай. Але імкненне нашага народа жыць у сваім доме было стрыжнем, які даваў сілу і ўмацоўваў яго дух".
Выступленне на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2017 г.