Пра спорт і здаровы лад жыцця
"Здароўе нацыі — гэта клопат не толькі медыкаў, але і кожнага з нас".
"Спорт — гэта наша ідэалогія. Падняцце Дзяржаўнага сцяга, выкананне Дзяржаўнага гімна ў гонар нашых спартсменаў умацоўваюць аўтарытэт Беларусі на міжнароднай арэне, але галоўнае — абуджаюць у сэрцах мільёнаў беларусаў пачуццё гонару за Радзіму".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Здароўе любой нацыі — гэта залог яе ўстойлівага развіцця і працвітання. У сувязі з гэтым пабудова агульнадаступнай і эфектыўнай сістэмы аховы здароўя з'яўляецца важнейшым прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі".
Зварот Прэзідэнта Беларусі, прадстаўлены 10 чэрвеня на нарадзе высокага ўзроўню Генеральнай асамблеі ААН"Здароўе нацыі — гэта клопат не толькі медыкаў, але і кожнага з нас. Без фізічнай актыўнасці, заняткаў спортам не будзе здаровых дзяцей, людзей, здаровай нацыі ў цэлым. Увага дзяржавы да гэтай тэмы заўсёды самая пільная. І перш за ўсё мы самі павінны паказваць прыклад здаровага ладу жыцця, знаходзіць у сваім графіку час для заняткаў спортам".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Асабліва звяртаюся да бацькоў. Калі вы сапраўды любіце сваіх дзяцей, то з малых гадоў вядзіце іх у басейн, на лёд, на футбольнае поле, у спартыўную залу. Проста на прыроду! Няхай займаюцца спортам. Гэта адзін з галоўных фактараў выхавання і залог таго, што яны не будуць аддадзены вуліцы, не стануць хваравітымі і кволымі, а вырастуць моцнымі людзьмі і дастойнымі грамадзянамі нашай краіны. Менавіта дзеля гэтага мы ўкладваем велізарныя сродкі ў паўсюднае будаўніцтва разнастайных спартыўных аб'ектаў, робім іх даступнымі для людзей усіх узростаў".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2010 г"Хакей, футбол — гэта сёння не спаборніцтва, нават не бітва. Гэта вайна. Таму што спорт стаў палітыкай".
Сустрэча з членамі нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ, 26 лістапада 2019 г."Падтрымліваць спорт будзем, але галоўнае — вынік. Золата, серабро, бронза — тады можна прасіць, што патрэбна".
Сустрэча з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ "Вялікая размова з Прэзідэнтам", 3 лютага 2017 г."Хачу, каб дзеці ў Беларусі ўмелі трымаць клюшку, бегаць на каньках і хаця б з маленькай горкі катацца на лыжах".
Сустрэча з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ "Вялікая размова з Прэзідэнтам", 3 лютага 2017 г."Сала вам трэба трымаць на этапах Кубка свету ў халадзільніку, нармальны кавалак сала, каб вы маглі пасля старту, забегу, цяжкай трэніроўкі кавалак сала і чорнага беларускага хлеба з'есці, а не пончыкі і марожанае. Нармальнае харчаванне для спартсменаў — гэта пытанне нумар адзін. Вось сала — гэта самы лепшы беларускі допінг".
Сустрэча з алімпійскімі і паралімпійскімі чэмпіёнамі, 29 сакавіка 2018 г."Прымушаю Кіраўніка Адміністрацыі, а яна ўвесь народ, асабліва школы — бегаць на трасе. Хіба гэта нармальна: лыжы дай, скажы, што гэта добра, а потым яшчэ за руку цягні на трасу? Не разумею, што за бацькі? Дзяцей трэба абавязкова выхоўваць у гэтым плане. Менш хварэць будуць. Гэта факт".
Размова з журналістамі ў час спартыўнага свята "Мінская лыжня", 9 лютага 2019 г.