Пра моладзь
"Інвестыцыі ў моладзь — гэта інвестыцыі ў нашу будучыню".
"Матываваная, адукаваная, актыўная моладзь — гэта, па сутнасці, стратэгічны рэсурс развіцця любой краіны. Паколькі ад таго, якую змену мы выхаваем, наколькі падрыхтуем да самастойнага жыцця, залежыць будучыня дзяржавы, прагрэс або дэградацыя грамадства".
V Усебеларускі народны сход, 22 чэрвеня 2016 г."Кожны з бацькоў жадае свайму дзіцяці шчасця. Ён стараецца даць яму самае лепшае, навучыць усяму, што можа спатрэбіцца ў будучым. Так і дзяржава — імкнецца выхаваць дастойнае маладое пакаленне. Ведайце: ваша Радзіма тут, менавіта на роднай зямлі вашы таленты могуць раскрыцца і прынесці сапраўднае натхненне для рэалізацыі ідэй і задум".
Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2017 г."Функцыя дзяржавы — даць моладзі жыццёвы трамплін і базавыя гарантыі ўпэўненасці ў заўтрашнім дні".
IV Усебеларускі народны сход, 6-7 снежня 2010 г."Сустракаючыся з маладымі людзьмі, я заўсёды бачу разумных, таленавітых, неабыякавых юнакоў і дзяўчат. Сёння можна і трэба абапірацца на іх веды, інтэлект, смеласць і ў добрым сэнсе дзёрзкасць. Нашы дзеці павінны бачыць і адчуваць, што патрэбны нам, патрэбны сваёй краіне".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."У нашай моладзі ёсць галоўнае — мірная, прыгожая, незалежная краіна. Ёсць традыцыі, багатая культурная і духоўная спадчына. Ёсць гераічная гісторыя, якой яны павінны ганарыцца. Любая моладзь у любой дзяржаве гэтаму можа пазайздросціць. Стабільнай нармальнай краіне, дзе можна жыць і працаваць".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Амаль трэць нашых грамадзян нарадзіліся ў суверэннай Беларусі. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія ўспрымаюць рэчаіснасць ужо з пункту гледжання жыхароў самастойнай еўрапейскай дзяржавы. І настаў час актыўна ўключаць гэтых маладых людзей у палітычнае жыццё краіны".
Сустрэча са студэнтамі, слухачамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, 18 кастрычніка 2019 г."Патрыятызм, упэўненасць у будучым сваёй краіны і жаданне зрабіць яе лепшай — вось галоўнае, што павінна быць у сённяшняй моладзі".
IV Усебеларускі народны сход, 6-7 снежня 2010 г."Мне хацелася б, каб вы заўсёды маглі адшукаць ісціну ў бясконцай лавіне інфармацыі. Вучыцеся яе правяраць, не прымайце ўсё слепа на веру, думайце над тым, што чытаеце або бачыце ў сетцы. Вучыцеся процідзейнічаць маніпуляцыям, адрозніваць праўду ад няпраўды. Вы можаце дакладна арыентавацца ў патоках інфармацыі, але ў той жа час абавязаны не страціць духоўныя каштоўнасці, прынцыпы маралі нашага народа. Вы павінны заставацца грамадзянамі сваёй краіны".
42-і з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, 20 студзеня 2015 г."Я ніколі ў жыцці не курыў. Але лічу, што гэта яшчэ большае зло, чым тое, што чалавек ужывае алкаголь. Таму я прашу моладзь, калі яна мяне чуе або пачуе потым: займайцеся лепш спортам, чым аддаваць час п'янкам і курэнню. Гэта будзе лепш для вас. Гэта будзе лепш для нас, усіх беларусаў".
Прэс-канферэнцыя, 17 верасня 2002 г.