Пра гістарычную памяць
"Няма высакародней місіі, чым захаванне гістарычнай памяці ў імя светлай будучыні".
"Няхай нашчадкі нацыстаў нават не мараць, што, калі пойдуць апошнія сведкі генацыду беларускага і іншых народаў, з імі пойдзе гістарычная праўда. Мы будзем гэту тэму падымаць на самы высокі міжнародны ўзровень, каб яны помнілі і не забывалі".
Цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў гонар гадавіны Вялікай Перамогі, 9 мая 2021 г."Памяць аб загінулых у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, за вызваленне планеты ад карычневай чумы, памяць аб ахвярах нацызму для нашага народа свяшчэнная. Беражлівае стаўленне да яе стала часткай нацыянальнай ідэі".
Цырымонія адкрыцця помніка ахвярам нацызму "Масіў імён" на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец", 29 чэрвеня 2018 г."У нашых розумах і сэрцах не павінна быць месца агрэсіі і насіллю. Нельга дапусціць новых крывавых канфліктаў. Гэтага патрабуе як гістарычная памяць, так і клопат пра дабрабыт будучыні сусветнай супольнасці".
Сустрэча з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій, нацыянальных аб'яднанняў і дыпламатычных місій, 2 кастрычніка 2015 г."Наша гістарычная памяць сведчыць: мірнае неба і стваральная праца павінны быць надзейна абаронены. Расслабляцца нельга! Таму мы прымаем самыя рашучыя меры па ўмацаванні ваеннай бяспекі".
Парад у азнаменаванне Дня Незалежнасці, 3 ліпеня 2018 г."Апошнім часам мы ўсё часцей чуем: "А навошта ўсё гэта трэба, давайце ўсё забудзем". Пад гэтым здавалася б бяскрыўдным лозунгам хаваецца жахлівая рэч. Гэта спроба не толькі забыць, але і перапісаць гісторыю апошняй вайны, адняць подзвіг нашага народа ў нас. Мы гэтага не павінны забываць, мы не павінны нікому аддаць гэту Вялікую Перамогу, таму што гэта сведчанне велічы савецкага народа, нашчадкамі якога з'яўляемся і мы".
Мітынг-рэквіем, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнага комплексу "Трасцянец", 22 чэрвеня 2015 г."Нам дзяліць Перамогу — гэта ліць ваду на млын нашых сапернікаў і праціўнікаў. Яны рады, што мы пачалі гэту дзяльбу. І вы ведаеце, адкуль гэта дзяльба пайшла. Таму я вельмі негатыўна ўспрымаю такія заявы, што нехта гэту Перамогу заваяваў паасобку".
Размова з прадстаўнікамі СМІ пры наведванні мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", 2 чэрвеня 2018 г."Пакуль мы будзем ствараць фільмы, пісаць кнігі, чытаць вершы і прозу аб вайне, пакуль мы ў дзіцячым садку будзем развучваць вершы і спяваць ваенныя песні, пакуль у вучэбных праграмах школ і нашых ВНУ гэта тэма будзе асветлена абсалютна сумленна і адкрыта, да той пары мы памяць аб вайне не страцім".
Удзел у святочных мерапрыемствах, 9 мая 2018 г."Толькі захоўваючы максімальную пільнасць, мы можам уберагчы сябе ад паўтарэння трагічных памылак чэрвеня 1941 года. Так, мы ганарымся нашымі перамогамі. Але я не хацеў бы, каб у майго народа былі такія перамогі наперадзе. Лепш, каб не было гэтай вайны і гэтых перамог цаной жыцця мільёнаў чалавек".
Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2016 г.