Пра армію і бяспеку

  • "Адной з асноўных умоў дабрабыту дзяржавы ва ўсе часы з'яўлялася надзейнае забеспячэнне нацыянальнай бяспекі".

  • "Праўда на нашым баку. Яна заўсёды мацнейшая. І мы вытрымаем любы націск на нас, якім бы ён ні быў. Няхай у форме мяцяжу або гібрыдных нейкіх войнаў, або нават гарачых. Мы вытрымаем".

    Сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, 6 чэрвеня 2022 г.
  • "Трэба ваяваць не колькасцю, а ўменнем, як некалі гаварыў наш вядомы палкаводзец. Гэта набывае сёння сур'ёзную актуальнасць. Гэта сведчыць аб тым, што і такая невялікая па колькасці дзяржава, як Беларусь, здольна процістаяць самым буйным дзяржавам".

    Нарада ў Міністэрстве абароны па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі, 26 мая 2022 г.
  • "Мы - мірныя людзі, але нават не спрабуйце з намі размаўляць з пазіцыі сілы. Вашы мары загнаць славян у новае рабства, якое вы называеце глабалізмам, няздзейсныя".

    Цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 77-й гадавіны Вялікай Перамогі, 9 мая 2022 г.
  • "Мы павінны абараніць сваю зямлю, сваю дзяржаву. І гэта будзе нашым укладам у бяспеку нашага кантынента. А можа, сёння і планеты ў цэлым. Біцца, змагацца і паміраць мы будзем на нашай зямлі. Калі давядзецца, не дай бог".

    Урачыстая цырымонія падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, 4 сакавіка 2022 г.
  • "Мы не хочам ніякіх скандалаў, канфліктаў і ніякай вайны. Мы людзі мірныя. І хацелі б, каб вакол нас быў мір".

    Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці, 3 сакавіка 2022 г.
  • "Запомніце: улада і я, як Прэзідэнт, буду рабіць усё для таго, каб Беларусь была мірным астраўком на гэтай звар'яцелай планеце. Вы можаце спытаць, у чым жа прычына, у чым жа мы вінаватыя, што нам заўсёды даставалася ад гэтых войнаў? Адказ просты: уся справа ў тым, што Гасподзь ці то пакрыўдзіў нас, ці то падарунак нам паднёс, пасяліўшы нас тут, у цэнтры Еўропы, на скрыжаванні ўсіх дарог".

    Урачысты сход да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, 22 лютага 2022 г.
  • "Тыя, хто вострыць штыкі перш за ўсё на захадзе нашай краіны, помніце: мы здраднікамі ніколі не былі і не будзем. І, як вы плануеце, расстраляць рускіх у спіну цераз Беларусь у вас не атрымаецца".

    Урачысты сход да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, 22 лютага 2022 г.
  • "Упершыню за дзясяткі гадоў мы апынуліся на парозе канфлікту, на жаль, здольнага зацягнуць, як у варонку, практычна ўвесь кантынент. Мы бачым сёння ва ўсёй красе безадказнасць і, выбачайце ўжо за шчырасць, неразумнасць шэрага заходніх палітыкаў, паводзіны, што не паддаюцца логіцы і разумнаму тлумачэнню, кіраўнікоў краін-суседак, іх проста-такі балючае жаданне прайсціся па самым краі".

    Перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у г.Масква, 18 лютага 2022 г.
  • "Мір - гэта абсалютная каштоўнасць для беларусаў, важнейшая, светапоглядная. І для яго захавання нам усім неабходна прыкласці каласальныя намаганні".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 28 студзеня 2022 г.
  • "Старонкі айчыннай гісторыі ператварыліся ў інфармацыйнае поле бою. І здарылася гэта не цяпер. Сёння гістарычная палітыка з'яўляецца для нас стратэгіяй самазахавання ва ўмовах глабальнага перадзелу сфер уплыву ў свеце. Гэта фактар нацыянальнай бяспекі".

    Нарада па пытаннях рэалізацыі гістарычнай палітыкі, 6 студзеня 2022 г.
  • "Мы не бразгаем зброяй. Мы разумеем, што такое вайна. Многія перажылі нягоды пасляваеннага часу, калі голыя, раздзетыя з зямлянак не маглі вылезці. Калі нехта хоча з намі размаўляць як з мірнымі людзьмі, - калі ласка, з сённяшняга дня. Мы гатовы размаўляць. Але калі нехта да нас з мячом прыйдзе ці са стрэльбай, у нас ёсць чым адказаць".

    Нарада па пытаннях ваеннай бяспекі ў Міністэрстве абароны Беларусі, 29 лістапада 2021 г.
  • "Мы краіну на шчыты не складваем, мы будзем яе абараняць, наколькі гэта магчыма".

    Сустрэча са Старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, 10 жніўня 2020 г.
  • "Калі раптам на нас нехта нападзе, вы нават уявіць не можаце, як мы можам адказаць. Каму трэба - я сказаў. Тут мы не будзем ужо абмяркоўваць праблему бруднай, чыстай ядзернай бомбы, атамнай бомбы. Гэта ўжо не абмяркоўваецца. Мы адкажам так, што не толькі Еўропа задрыжыць. І гэта не толькі мы. Гэта нашы дамоўленасці з Расіяй, гэта наша сумесная групоўка ўзброеных сіл".

    Размова з расійскімі журналістамі ў Ерэване на палях саміту АДКБ, 23 лістапада 2022 г.
  • "Калі хочаш міру, трэба рыхтавацца да вайны. Заўсёды. Усё жыццё. А ўсё добрае - гэта будзе добра. Таму, каб не дапусціць усялякіх сутыкненняў і праяў, мы, людзі ваенныя, павінны мець загадзя планы процідзеяння розным нягоднікам, якія спрабуюць нас уцягнуць у бойку. Мы не павінны ім даць магчымасць уцягнуць нас у вайну. Гэта наша галоўная задача. Не павінна быць вайны на тэрыторыі Беларусі. І мы, ваенныя, павінны прыняць усе меры, каб яе не было".

    Нарада па пытаннях бяспекі, 10 кастрычніка 2022 г.
  • "Я наогул праціўнік ядзернай зброі. Катэгарычны праціўнік. Яе трэба поўнасцю ў свеце знішчыць. І свет будзе спакайней спаць. Але цяпер ёсць, акрамя ядзернай зброі, біялагічная, кіберзброя. Гэта яшчэ страшней, чым ядзерная зброя. Таму нам (Беларусі. - Заўвага) ядзерная зброя не трэба".

    Інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse), 21 ліпеня 2022 г.
  • "Найвялікшая каштоўнасць — гэта бяспека ў грамадстве, абараназдольнасць краіны, мір на зямлі! Усё астатняе мы знойдзем і купім. Гэта другараднае".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2016 г.
  • "Мы заўсёды ўдзяляем вялікую ўвагу пытанням забеспячэння бяспекі і абараназдольнасці нашай краіны, стану і ўзроўню аснашчанасці нашых Узброеных Сіл. Жыццё, цяперашняе становішча ў свеце пацвярджаюць правільнасць гэтага курсу".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 7 красавіка 1999 г.
  • "З пачаткам трэцяга тысячагоддзя свет, на жаль, не стаў больш бяспечным. Сіла прадаўжае адыгрываць істотную, калі не галоўную ролю ў міжнароднай палітыцы. Штодзень мы чуем, як у розных рэгіёнах планеты тысячы людзей становяцца ахвярамі ўзброеных канфліктаў і тэрарыстаў. Нягледзячы на ўрокі мінулага, і сёння яшчэ жывыя ідэі аб сусветным панаванні".

    III Усебеларускі народны сход, 2 сакавіка 2006 г.
  • "Час, нарэшце, усвядоміць дзве простыя ісціны. Па-першае, тэрарызм нельга перамагчы толькі сілай зброі. А па-другое, у барацьбе з гэтым злом усе члены сусветнай супольнасці павінны выступаць разам. Беларусь робіць і будзе рабіць усё, што ад яе залежыць, у барацьбе з гэтай чумой ХХI стагоддзя. Але ў геапалітычныя гульні пад лозунгам барацьбы з тэрарызмам уцягвацца не мае намеру. Мы павінны думаць пра сваю краіну, сваіх людзей, таму што за кожным рашэннем палітыкаў надыходзяць наступствы для народаў. І, у рэшце рэшт, жыццё нават аднаго чалавека значна даражэйшае за мільён тон нафты".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 14 красавіка 2004 г.
  • "Беларуская армія ніколі нікому не пагражала, не пагражае і пагражаць не збіраецца. Яна з'яўляецца інструментам недапушчэння вайны, а ў выпадку агрэсіі павінна быць здольная не толькі яе адбіць, але і нанесці непапраўны ўрон праціўніку. Асноўнае прызначэнне Узброеных Сіл — абарона суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны".

    Пасяджэнне Савета Бяспекі, 19 снежня 2019 г.
  • "Беларусь не збіраецца ўцягвацца ў гонку ўзбраенняў, а тым больш дарэмна бразгаць зброяй. Аднак існуючая ваенна-палітычная абстаноўка не дазваляе цяпер выбудоўваць іншыя прапорцыі фінансавання дзяржаўных расходаў. І ў далейшым на нашу бяспеку траціць будзем столькі, колькі патрэбна. Карміць трэба сваіх салдат".

    Нарада аб выніках праверкі Узброеных Сіл, 31 мая 2018 г.
  • "У гэтым стагоддзі прасочваецца тэндэнцыя сцірання адрозненняў паміж станам вайны і міру. Войны ўжо не аб'яўляюцца, а, пачаўшыся, ідуць не па прывычным шаблоне. Вопыт сучасных ваенных канфліктаў паказвае, што цалкам паспяховая дзяржава за лічаныя месяцы і нават дні можа ператварыцца ў арэну бязлітаснага ўзброенага змагання, стаць ахвярай замежнай інтэрвенцыі, апусціцца ў вір хаосу, гуманітарнай катастрофы і грамадзянскай вайны".

    Наведванне Міністэрства абароны, 19 лютага 2015 г.
  • "Мы заўсёды гаварылі, і я гэта прайшоў спаўна і маю права сказаць: Радзіму, Айчыну павінны абараняць усе. Усе, асабліва мужыкі. Мы сталі нахабнымі да такой ступені, што на жанчын пачалі перакладаць і гэту праблему. У Беларусі такога быць не павінна! Жанчына павінна адказваць за сваё, а мы павінны забяспечваць сям'ю і абараняць Радзіму, сваю сям'ю і сваю жанчыну".

    Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 2 ліпеня 2019 г.
  • "Стварыўшы ўласную сацыяльна-эканамічную мадэль, мы гарантавалі і нашу эканамічную бяспеку — Беларусь корміць сябе і пастаўляе прадукты іншым, наша прамысловая прадукцыя, нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю, прабіваецца на знешнія рынкі. Краіна дастойна жыве, зарабляючы на жыццё, колькі можа, сваім розумам і працай".

    Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2013 г.
  • "Прырост насельніцтва, павышэнне працоўнага патэнцыялу — пытанне нацыянальнай бяспекі, і для нас яно гучыць гэтак жа востра, як для іншых развітых краін".

    Нарада аб дэмаграфічнай сітуацыі і ўдасканаленні мер дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, 19 лютага 2019 г.
  • "У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не было і не будзе месца ніякім кампрамісам".

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г.
  • "Менавіта інфармацыйныя войны сталі адметнай рысай XXI стагоддзя. Сродкі масавай інфармацыі ператварылі ў зброю. І гэта зброя больш магутная, чым ядзерная. Таму што малы зарад у выглядзе нейкай навіны імгненна ахоплівае ўсю планету. І па сіле знішчальнага ўздзеяння, не факт, што ядзерная зброя больш магутная".

    Сустрэча з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных СМІ, 10 красавіка 2018 г.