Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Матусевіч зрабіў рабочую паездку ў Быхаў

  • 4

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Матусевіч 29 кастрычніка зрабіў рабочую паездку ў Быхаў.

Дзмітрый Матусевіч наведаў тры буйныя прамысловыя і вытворчыя аб'екты ў райцэнтры: ТАА "ЭнергаЛесТэхКомлекс", ТАА "Быхаўскі кансервавы завод" і ТАА "Твікерс".

"У рамках рэгіянальнага кантэксту і парадку дня, які развівае наша краіна, вельмі важна, каб незалежна ад формы ўласнасці развіваліся прадпрыемствы ў рэгіёнах - яны даюць працоўныя месцы, - сказаў ён. - Спачатку мы наведалі электрастанцыю на драўняным паліве, яна ўжо функцыянуе. Абмеркавалі наступныя этапы развіцця і перспектывы, у тым ліку з банкаўскай сферай і прадстаўнікамі аблвыканкама. Мы падрыхтуем пратакол даручэнняў для ўсіх зацікаўленых".

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама азнаёміўся з вытворчымі працэсамі Быхаўскага кансервавага завода. Вытворчасць кансерваў тут была створана яшчэ ў 1954 годзе. За час свайго існавання завод прайшоў розныя этапы: была і санацыя, і банкруцтва. На сённяшні дзень прадпрыемства аддадзена прыватнаму інвестару. Яно паспяхова вырабляе некалькі дзясяткаў найменняў кансерваванай прадукцыі, якая карыстаецца вялікім попытам у спажыўцоў.

Яшчэ адной кропкай наведвання стала прыватная кампанія "Твікерс". Гэты аб'ект - добры прыклад уключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці. "Маладая кампанія, якая распрацавала ўласныя рэцэптуры вытворчасці пратэінавых батончыкаў. Модны, запатрабаваны прадукт, тым больш карысны", - адзначыў Дзмітрый Матусевіч.

Усе навіны