Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў прыняў удзел у чэмпіянаце па колцы дроў сярод СМІ

  • 2

У час чацвёртага чэмпіянату па колцы дроў сярод СМІ на беразе вадасховішча Вяча ў Мінскім раёне Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў адзначыў, што гэтыя спаборніцтвы - гэта і спорт, і адпачынак, і камандная работа, і карысны навык.

"Сёння нам пашанцавала з надвор'ем. Але зусім дакладна магу сказаць, што ў любое надвор'е - у дождж, у практычна нуль градусаў - заўсёды атмасфера камандная і дружалюбная. Тут сапраўдныя аматары ўсіх пачынанняў, якія наш Прэзідэнт спрабуе заслаць у народ, і яны прыжываюцца", - сказаў Уладзімір Пярцоў.

Ён звярнуў увагу, што ў першым чэмпіянаце прынялі ўдзел 20 каманд, а ў гэтым годзе на чэмпіянат прыехалі  39. "Я ўпэўнены, што на юбілейным, пятым, каманд будзе недзе каля 50. Мы ўжо не змяшчаемся на гэтай паляне. І балельшчыкаў з кожным годам становіцца ўсё больш і больш. Але самае галоўнае, што тут ствараецца камандны, патрыятычны дух, які не часта сустрэнеш на іншых спаборніцтвах. І больш людзей прынаравіліся да гэтага карыснага навыку - калоць дровы. Гэта і спорт, і адпачынак, і камандная работа, і ўменне, якое ў самы складаны момант пакіне нас з дровамі для каміна, для печкі, для лазні", - адзначыў Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Уладзімір Пярцоў у складзе каманды, якая складаецца з Віктара Хрэніна, Васіля Герасімава, Аляксандра Куліка, Аляксея Кушнарэнкі, Канстанціна Моластава, Аляксандра Вальфовіча і Наталлі Эйсмант, паказаў свае навыкі ў колцы дроў.

7 лістапада на беразе вадасховішча Вяча прайшоў чацвёрты чэмпіянат па колцы дроў сярод СМІ. Былі вызначаны мацнейшыя ўдзельнікі ў такіх дысцыплінах, як колка дроў, перасяканне бервяна сякерай, колка дроў па-прэзідэнцку, эстафета, "Адным ударам!" і "Праверка на трываласць".

Усе навіны