Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў наведаў канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" ў Казані
- 7
У канцэрце-рэквіеме "Кожны трэці" адлюстравана горыч страт, якія панёс наш народ у час Вялікай Айчыннай вайны, сказаў перад паказам Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.
"У гэтым канцэрце паказана горыч тых страт, якія панёс наш народ, радасць ад таго, што мы перамаглі, і вялікая ўдзячнасць татарскаму народу за тое, што ён зрабіў у гады Вялікай Айчыннай вайны, даўшы прыстанішча і веру тысячы беларусаў у эвакуацыі", - сказаў Уладзімір Пярцоў.
"Я хвалююся на гэтай сцэне гэтак жа, як і дзясяткі артыстаў, якія прыехалі з Беларусі для таго, каб паказаць вам самы яркі і эмацыянальны канцэрт, створаны ў нашай краіне, па тэме Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" быў паказаны ў Крамлёўскім палацы, на Паклоннай гары, па ўсё Беларусі. Але сёння ў нас прэм'ера. Упершыню мы паказваем гэты канцэрт у рэгіёне Расійскай Федэрацыі", - дадаў ён.
Паводле слоў Уладзіміра Пярцова, у Казані знаходзіліся і працавалі буйнейшыя беларускія прадпрыемствы, стваралася галоўная газета ў БССР "Советская Белоруссия", працаваў Прэзідыум Акадэміі навук. У сяле Печышчы недалёка ад Казані жыў і працаваў класік беларускай літаратуры Янка Купала.
"У сваю чаргу Беларусь вельмі чулліва беражэ памяць аб кожным сыне татарскага народа, які загінуў, вызваляючы нашу зямлю. У Брэсцкай крэпасці захоўваецца копія асабістай карткі Героя Савецкага Саюза Пятра Гаўрылава, дзе ў графе "нацыянальнасць" пазначана "татарын". Дарэчы, яго імем названа адна з вуліц Брэста. Ствараючы праект "Кожны трэці", аўтары пастараліся вярнуць гледача да трагічных старонак гісторыі. Толькі так мы зможам захаваць памяць і данесці гістарычную праўду да новых пакаленняў", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.
Раіс Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў дадаў, што Вялікая Айчынная вайна - гэта наша агульная незагойная рана. "Мы сабраліся тут напярэдадні Дня Перамогі, каб ушанаваць памяць герояў, якія загінулі на палях бітвы, і нявінных ахвяр, мірных жыхароў, закатаваных, спаленых жывымі ў Хатыні і тысячы іншых беларускіх і расійскіх вёсак і гарадоў", - адзначыў ён.
Дзякуючы арганізатарам канцэрта-рэквіема, паводле слоў Рустама Мініханава, тысячы людзей прапусцілі праз сэрцы гэту трагедыю, адчулі боль страт і зноў усвядомілі веліч подзвігу нашых продкаў.