Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў наведаў Барысаўскі дзяржаўны каледж

  • 2

Расказваючы факты і гісторыі герояў нашай зямлі, мы выклікаем у моладзі пачуццё гордасці за гістарычныя подзвігі нашых папярэднікаў. Такое меркаванне выказаў Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў у Барысаўскім дзяржаўным каледжы.

У адзіны дзень інфармавання Уладзімір Пярцоў сустрэўся з педагогамі і навучэнцамі Барысаўскага дзяржаўнага каледжа. Галоўнай тэмай размовы стаў Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнай гордасці.

Як адзначыў Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, інфармацыйнае процістаянне за розумы і сэрцы нашай моладзі ідзе многія гады. І ў першую чаргу праз новыя электронныя медыя - сродкі камунікацыі, якія даносяць у рознай форме інфармацыю, якую яны хочуць укласці ў розумы маладых людзей, - перш за ўсё "альтэрнатыўную гістарычную праўду". Спекуляцыі на гістарычнай тэме робяцца перш за ўсё для таго, каб стварыць у моладзі няправільныя, ілжывыя стэрэатыпы. Гістарычная праўда густа замешваецца на хлусні, фэйках, перакручванні фактаў, калі асобны факт выстаўляецца як усеагульная тэндэнцыя, характэрная для таго ці іншага гістарычнага перыяду.

"Каб абвяргаць гэту хлусню, займацца гэтай контрпрапагандай, трэба праводзіць сустрэчы твар у твар і не баяцца вострых пытанняў, уступаць у дыскусію з маладымі людзьмі, таму што іх вось гэта супярэчнасць унутры грызе", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.

Як падкрэсліў спікер, трэба расказваць факты, гісторыі герояў нашай зямлі, выклікаць у маладых людзей пачуццё гордасці за гістарычныя подзвігі нашых папярэднікаў, за гераічныя ўчынкі сапраўдных герояў беларускай зямлі.

"Тады яны будуць усведамляць, што з'яўляюцца спадчыннікамі гэтых герояў, прадаўжальнікамі вось гэтых гераічных, патрыятычных традыцый, і будуць адчуваць сябе сапраўды патрыётамі сваёй зямлі", - адзначыў Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Усе навіны