Падзякі Прэзідэнта ўручаны кітайскім кампаніям за будаўніцтва ў Мінску стадыёна і басейна
- 1
У пасольстве Беларусі ў Кітаі прайшло ўрачыстае ўручэнне Падзяк Прэзідэнта Беларусі кітайскім кампаніям, якія прынялі ўдзел у праектаванні і будаўніцтве ў Мінску басейна міжнароднага стандарту і Нацыянальнага футбольнага стадыёна. Узвядзенне гэтых спартыўных комплексаў у Мінску адбывалася ў рамках тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР.
Адкрываючы цырымонію, Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў звярнуўся да кітайскіх партнёраў, перадаўшы словы падзякі ад беларускіх спартсменаў і ўсяго народа Беларусі за работу, праведзеную спецыялістамі Паднябеснай па ўзвядзенні двух знакавых спартыўных аб'ектаў беларускай сталіцы.
Ён адзначыў, што будаўніцтва адбывалася ў рамках рэалізацыі стратэгіі "Адзін пояс, адзін шлях" і не спынялася нават у цяжкія пандэмійныя часы. Абодва аб'екты атрымалі найвышэйшую ацэнку Прэзідэнта Беларусі, экспертаў і спартсменаў.
З кітайскага боку з прамовай выступіў галоўны кіраўнік праекта "Пекінская будаўніча-інжынерная група" Цаа Чанхай, адзначыўшы, што паспяховае стварэнне аб'ектаў стала магчымым у многім дзякуючы асабістай увазе лідараў дзвюх краін, а таксама ўстаноўленым паміж дзяржавамі адносінам усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.