Медаль "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку"

Медалём “За адзнаку ў ахове грамадскага парадку” ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, iншыя грамадзяне:
Медаль "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку"
  • за асабiстую мужнасць, храбрасць i самаадданасць, праяўленыя пры затрыманнi злачынцаў або лiквiдацыi злачынных груп, ахове жыцця i здароўя людзей;
  • за ўмелыя, iнiцыятыўныя i смелыя дзеяннi, якiя садзейнiчалi паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых i службова-баявых задач па спыненні злачынных i iншых процізаконных дзеянняў;
  • за ўмела арганiзаваныя i ажыццёўленыя дзеяннi па прадухiленні, выяўленні і спыненні злачынстваў, іх усебаковым, поўным, аб’ектыўным і аператыўным расследаванні, а таксама па ажыццяўленні судова-экспертнай дзейнасці;
  • за ўмелую арганiзацыю работы i высокую выніковасць дзейнасцi органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў па ахове грамадскага парадку i барацьбе са злачыннасцю;
  • за актыўны ўдзел i дапамогу органам унутраных спраў i ўнутраным войскам у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю i iншымi правапарушэннямі.

Медаль “За адзнаку ў ахове грамадскага парадку” носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля “За адзнаку ў воiнскай службе”.

Медаль "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы"
Медаль "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы"
Медаль "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый"
Медаль "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый"
Медаль "За працоўныя заслугi"
Медаль "За працоўныя заслугі"
Медаль Францыска Скарыны
Медаль Францыска Скарыны
Медаль "За бездакорную службу"
Медаль "За бездакорную службу"
Медаль "За адвагу"
Медаль "За адвагу"