Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

    Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане

    Паважаныя таварышы!

    Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

    Амаль 30 тыс. ураджэнцаў беларускай зямлі, праяўляючы мужнасць і стойкасць, абаранялі права афганскага народа на мірнае жыццё і развіццё.

    Вы сумленна і самаахвярна выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, застаючыся вернымі прысязе, перамагалі ў бязлітасных і знясільваючых баях.

    Прадаўжаючы баявыя традыцыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вы з'яўляецеся ўзорам для цяперашняга пакалення абаронцаў Айчыны, уносіце значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.

    Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, аптымізму, дабра і дабрабыту пад мірным небам роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка