Зварот да ўдзельнікаў канцэрта-рэквіема "Кожны трэці" ў Казані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам канцэрта-рэквіема "Кожны трэці" ў горадзе Казань Рэспублікі Татарстан.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты канцэрт-рэквіем - гімн лёсу няскоранага народа.

    "У яго назве закладзены сакральны сэнс: кожны трэці жыхар Беларусі не дажыў да светлага Дня Перамогі. У яго сюжэце - боль страт і небывалы гераізм, што звязалі народы савецкіх рэспублік непарушнымі братэрскімі вузамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    "Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожны савецкі дом, а ваша рэспубліка стала домам для тысяч эвакуіраваных беларусаў. Нашы продкі разам набліжалі Перамогу ў тыле, разам адбівалі ўдар фашысцкай агрэсіі на полі бою, - гаворыцца ў звароце. - Мы беражліва захоўваем памяць пра сыноў Татарстана, якія знайшлі апошняе прыстанішча ў беларускай зямлі".

    "Упэўнены, што канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" знойдзе водгук у вашых сэрцах. Паколькі гэта наша агульная гісторыя. Прайшло восем дзесяцігоддзяў, як адгрымелі залпы той вайны, але іх водгаласы чутны і сёння. Беларусь памятае. І мы зробім усё, каб памяць аб трагедыі нашых народаў стала перасцярогай для ўсяго свету. У імя жыцця. У імя будучыні", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.