Заснаваны сцяг органаў пагранічнай службы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 313, якім засноўваецца сцяг органаў пагранічнай службы.

    Гэта рашэнне прынята ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый пагранічных органаў.

    Сцяг органаў пагранічнай службы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру. Ад цэнтра сцяга ў яго вуглы разыходзяцца чатыры цёмна-зялёныя прамені, кожны прамень абрамляюць чырвоныя палосы. У цэнтры палотнішча размешчана эмблема Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

    Згодна з палажэннем аб сцягу органаў пагранічнай службы ён будзе размяшчацца на будынках Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы, органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння і арганізацый, якія забяспечваюць выкананне задач, ускладзеных на органы пагранічнай службы, а таксама ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу, на пагранічных заставах, пагранічных пастах і ў іншых падраздзяленнях органаў пагранічнай службы.