Заснаваны сцяг Нароўлі і Нараўлянскага раёна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка падпісаў Указ № 121, якім засноўваецца сцяг Нароўлі і Нараўлянскага раёна.

    Сцяг аднаўляе раней заснаваны герб Нараўлянскага раёна. Ён уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчана сярэбраная падкова, увянчаная залатым крыжам.

    Дакументам таксама зацверджана Палажэнне аб названым геральдычным сімвале, яго апісанне і выява.

    Заснаванне гэтага геральдычнага сімвала будзе садзейнічаць папулярызацыі нацыянальных традыцый і гістарычных асаблівасцей Нараўлянскага раёна, пераемнасці пакаленняў, фарміраванню ў жыхароў патрыятызму і гордасці за свой рэгіён.